Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ нумар 71 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лютага.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя творчыя і спартыўныя дасягненні, заслугі сферы адукацыі, культуры і мастацтва, паведамляе афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Загадчыку кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандру Нечухрыну прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка адукацыі.