Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Верасень 2025 15:16

Турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» стартаваў у Купалаўскім універсітэце

IMG 912910 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартаваў адкрыты інтэлектуальна-спартыўны турнір “Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня». Удзел бяруць 14 каманд: 13 каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта і каманда Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

На працягу трох дзён удзельнікаў чакае насычаная праграма: спартыўныя конкурсы, конкурс дэбатаў, інтэрактыўныя гульні і віктарыны.

У першы дзень на стадыёне навучальнага корпуса па вуліцы Захарава, 32 адбылося ўрачыстае адкрыццё турніру, у якім прыняў удзел першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі. Далей арганізатары правялі цыкл спартыўных конкурсаў. Каманды спаборнічалі ў перацягванні каната, футбольным конкурсе, спартыўнай эстафеце і гульні «Гарадкі». Пазітыў удзельнікаў адчуваўся ў поглядах і рухах. Здаровая канкурэнцыя матывуе студэнтаў выкладвацца на ўсе сто працэнтаў, бо кожны хоча даказаць, што менавіта яго факультэт і ўніверсітэт лепшы.

Я вучуся на першым курсе і разумею, што для мяне выдатная магчымасць неяк паказаць сябе ў спартыўных мерапрыемствах і інтэлектуальных гульнях, – падзялілася студэнтка педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк.

Урачыстая цырымонія закрыцця турніру і ўзнагароджанне пераможцы пройдзе 12 верасня на Плошчы ўніверсітэцкага флага.