Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Красавік 2021 12:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на ўдзел у праграме «Erasmus +»

Заяўкі на навучанне ва ўніверсітэтах Іспаніі, Венгрыі і Польшчы ў наступным навучальным годзе прымаюцца да 5 красавіка.

8 мабільнасцяў на навучанне для Беларусі прапануе Вальядолідзкі ўніверсітэт у Іспаніі, а таксама па адной мабільнасці - Печскі Універсітэт у Венгрыі і Педагагічны Універсітэт імя Камісіі Народнай Адукацыі ў Кракаве ў Польшчы. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці па спасылцы або ўдакладніць, патэлефанаваўшы па нумары 72-10-57.

Падпісанную заяўку і пакет дакументаў неабходна прадаставіць у аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшкі, 22 аўд. 104а, а таксама выслаць на электронную пошту erasmus@grsu.by.