Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Верасень 2016 15:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе вучэбна-практычны семінар «Эўрысфера-2016: адукацыя новага пакалення»

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы запрашае выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў 19 верасня 2016 года прыняць удзел у вучэбна-практычным семінары «Эўрысфера-2016: адукацыя новага пакалення».

У рамках семінара пройдзе прэзентацыя электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый», майстар-клас «Мабільнае навучанне школьнікаў ва ўмовах адкрытага адукацыйнага асяроддзя». Удзельнікі семінара падзеляцца вопытам выкарыстання ў педагагічнай практыцы новых адукацыйных тэхналогій.

Пачатак сустрэчы ў 15.00.

Месца правядзення: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 218 (адукацыйны медыякомплекс).