Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Красавік 2021 13:43

Як стаць рэзідэнтам

ЗВЕСТКІ ДЛЯ РЭЗІДЭНТА

Патрабаванні да рэзідэнта тэхнапарку

  • Рэзідэнтам тэхнапарку можа быць юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік
  • Рэзідэнт тэхнапарку павінен ажыццяўляць інавацыйную дзейнасць
  • Рэзідэнт павінен выкарыстоўваць рухомую і нерухомую маёмасць тэхнапарку


Ільготы

  • Арэнда нерухомай маёмасці на льготных умовах;
  • Падатак на прыбытак 10 працэнтаў;
  • Вызваленне ад зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць


Падтрымка

Суправаджэнне дзейнасці

Арганізацыйнае садзейнічанне рэалізацыі інавацыйных праектаў

Садзейнічанне ў доступе да фінансавых, арганізацыйных і адміністрацыйных рэсурсаў

Інфармацыйнае забеспячэнне

 

Як стаць рэзідэнтам

Першы этап

Падрыхтоўка і папярэдні разгляд прадстаўленых матэрыялаў (іх камплектнасць і адпаведнасць патрабаванням)

Другі этап

Прадстаўленне праекту на паседжанні экспертнай рады

Трэці этап

Заключэнне дамовы на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці і дамовы арэнды

 

Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта тэхнапарка неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • Заява аб прадастаўленні статусу рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парка;
  • Звесткі аб сярэдняспісачнай колькасці работнікаў;
  • Кароткае апісанне прадпрыемства;
  • Копіі ўстаноўчых дакументаў: статут прадпрыемства, устаноўчы дагавор (калі ёсць), пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

Ваша заяўка аб рэгістрацыі заяўніка ў якасці рэзідэнта разглядаецца на Савеце Тэхнапарка

Пасля станоўчага рашэння выдаецца пасведчанне рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парка і заключаецца дагавор арэнды нерухомай маёмасці і дагавор на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці. З моманту заключэння дамовы арэнды для Вас пачынаецца дзеянне падатковых ільгот.

 

Падрабязную кансультацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефоне:

+375 152 55-62-50, моб.: +375 29 666-57-08

Е-mail: technopark@grsu.by

або звярнуцца асабіста г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21а.