Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Красавік 2026 16:48

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў музычным квізе «Рытмics»

Ужо заўтра, 2 красавіка, на факультэце эканомікі і кіравання і факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе музычны квіз «Рытмics». Удзельнікамі могуць стаць студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта.

Музычны квіз «Рытмics» – гэта інтэлектуальна-музычная гульня, дзе кожны ўдзельнік зможа праявіць сваю эрудыцыю і любоў да музыкі, а таксама правесці час у выдатнай кампаніі!

Мерапрыемства пройдзе ў 18.15 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 101.

Для таго, каб узяць удзел, трэба сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек і прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

 

5357583316917359600