Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Люты 2026 10:34

ФОТАФАКТ: у галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная беларуская ранішняя акцыя

Выкладчыкі і студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавалі інтэрактыўныя гульні ў межах ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё». Удзельнікі атрымалі магчымасць скласці пазлы з выявамі знакамітых архітэктурных аб’ектаў горада Гродна, а таксама адказаць на пытанні, якія былі размешчаны на коле фартуны. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў салодкі пачастунак.