23 лютага традыцыйна адзначаецца як Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - дзень павагі да мужнасці, смеласці і самаахвярнасці тых, хто забяспечвае суверэнітэт і бяспеку краіны.
З віншавальнай прамовай выступіў начальнік ваеннага факультэта Генадзь Песляк.
- Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па праве лічыцца ў нашай краіне ўсенародным святам, - днём памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія абаранілі незалежнасць роднай зямлі і сваёй штодзённай нястомнай працай уносяць уклад у развіццё дзяржавы і ўмацоўваюць яе абараназдольнасць. 23 лютага – гэта свята і для ўсяго Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, яго супрацоўнікаў і студэнтаў, тых, хто служыў у шэрагах нашай арміі, – падкрэсліў Генадзь Іванавіч.
Да віншавання далучылася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У сваёй прамове Ірына Фёдараўна адзначыла важную ролю не толькі мужчын у абароне Радзімы, але і жанчын. Падзякавала кіраўніцтву, выкладчыкам і курсантам ваеннага факультэта, а таксама адзначыла міралюбівую палітыку нашай краіны.
- Рэспубліка Беларусь - гэта краіна, якая мае мірнае неба, і гэта мірнае неба ў нас ёсць дзякуючы нашым мужчынам у першую чаргу, дзякуючы нашаму Галоўнакамандуючаму, які ўмее праводзіць правільную знешнюю палітыку і выбудоўваць адносіны з усімі дзяржавамі, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
На ўрачыстым сходзе прысутнічаў намеснік ваеннага камісара Гродзенскай вобласці палкоўнік Віталь Дакучаеў.
- Шчыра і ад усёй душы ад ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, ад ваенных камісарыятаў раёнаў і горада прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Са святам! Наймацнейшага здароўя, удачы, здзяйснення жаданняў і, вядома ж, мірнага неба над галавой, - пажадаў Віталь Аляксандравіч.
У рамках мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта быў удастоены палкоўнік Міхаіл Цвяткоў, намеснік начальніка ваеннага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - першы намеснік начальніка.
Ганаровай граматай Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта горада Гродна ўзнагароджаны Алег Кот, старшы выкладчык цыкла агульнаваенных дысцыплін агульнавайсковай кафедры. Лістом падзякі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта горада Гродна ўзнагароджаны падпалкоўнік Антон Альвінскі, выкладчык кафедры тылавога забеспячэння.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны падпалкоўнік Андрэй Госкінд, начальнік вучэбна-метадычнай часткі; падпалкоўнік Дзмітрый Кніповіч, намеснік начальніка факультэта па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні - начальнік аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; палкоўнік Дзяніс Нахват, начальнік кафедры тылавога забеспячэння.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагародзілі падпалкоўніка Максіма Авекава, старшага выкладчыка кафедры тылавога забеспячэння; падпалкоўніка Андрэя Моніча, старшага выкладчыка цыкла тактычных дысцыплін агульнавайсковай кафедры; падпалкоўніка Кірыла Шута, выкладчыка кафедры тылавога забеспячэння.
Граматай Камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання ўзнагароджаны капітан Яўген Галкоў, начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; палкоўнік Юрый Шушлакоў, выкладчык кафедры тактычных дысцыплін агульнавайсковай кафедры.
Граматай начальніка ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны Вадзім Мурын, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання; Андрэй Жылук, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Ягор Дарашкевіч, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання; Іван Гладкоўскі, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У рамках мерапрыемства ў галоўным корпусе прагучалі музычныя кампазіцыі ад аркестра вайсковай часці 5522.