Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Люты 2026 15:29

Цяпло сэрцаў і мудрасць гадоў: прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта наведалі ветэранаў працы

523323239581162414916 лютага выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання наведалі ветэранаў працы Купалаўскага ўніверсітэта – прафесара Валянціну Рабцэвіч і дацэнта Фелікса Марголіна. Гэтая сустрэча стала сапраўдным дыялогам пакаленняў.

З усмешкамі і моцнымі абдымкамі дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Уладзіслаў Гаўронік, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Святлана Крэчка, старшыя выкладчыкі кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Аксана Шаўчэнка і Марына Саладуха, а таксама студэнты факультэта прыйшлі да ветэранаў, каб паразмаўляць і аказаць неабходную дапамогу.

Валянціна Веньямінаўна, чый педагагічны талент паўплываў на выхаванне не аднаго пакалення эканамістаў, паразмаўляла з гасцямі аб ролі жанчыны ў грамадстве і сям'і. А таксама падзялілася досведам, як вучыць усіх аднолькава і адначасова па-рознаму. Дала парады, як паспяхова напісаць артыкул і падрыхтаваць навуковую працу на рэспубліканскі конкурс.

У доме Фелікса Барысавіча панавала працоўная атмасфера. Валанцёры дапамаглі ветэрану па хаце. І чым даўжэй доўжылася праца, тым больш жывым станавіўся дыялог. Фелікс Барысавіч падзяліўся са студэнтамі сваім шматгадовым досведам навуковай дзейнасці і абмеркаваў з імі значнасць навуковай дзейнасці ў будучай прафесіі.

Завяршыўся візіт пажаданнямі ветэранам працы моцнага здароўя, дабрабыту і добрага настрою.

Падобныя сустрэчы дэманструюць непарыўную сувязь паміж пакаленнямі купалаўцаў.