Міжнародны дзень абароны персанальных звестак адзначаецца ўжо пяты раз, з моманту прыняцця і ўступлення ў сілу закона аб абароне персанальных звестак у 2021 годзе. З гэтага ж часу ажыццяўляе сваю дзейнасць Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных, мэта якога - забеспячэнне абароны правоў і свабод чалавека пры апрацоўцы яго персанальных даных.
На форуме працавалі тэматычныя секцыі, дзе асаблівую ўвагу ўдзялілі выкарыстанню штучнага інтэлекту, бяспечнаму выкарыстанню персанальных даных у бізнес-мэтах, а таксама ўдзельнікам расказалі аб тым, як засцерагчы сябе ад кіберзлачынстваў.
Акрамя таго, на форуме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу за лепшую работу ў сферы абароны персанальных звестак. У ліку ўзнагароджаных – студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Кіеня. Купалавец была ўдастоена дыплома ІІ ступені ў намінацыі «Лепшая студэнцкая работа». Навуковы кіраўнік – Аксана Шупіцкая, дацэнт кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук.
28 студзеня ў Мінску праходзіў форум, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны персанальных звестак. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, кіраўнікоў арганізацый і бізнесу, экспертаў у сферы інфармацыйнай бяспекі і абароны звестак, а таксама навуковую супольнасць краіны. Усяго больш за 200 удзельнікаў.


