Магістранты правялі для школьнікаў, якія вывучаюць кітайскую мову, індывідуальныя заняткі ў бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі беларускія традыцыі святкавання Новага года на кітайскай мове.
Візіт завяршыўся займальнай экскурсіяй у музей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся з багатай гісторыяй універсітэта і яго дасягненнямі.
Арганізатарам сустрэчы выступіла намесніца дэкана педагагічнага факультэта Алена Джух.
24 снежня навучэнцы сярэдняй школы № 39 імя І.Д. Лебедзева наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе пагутарылі з магістрантамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія павіншавалі беларускіх школьнікаў з надыходзячымі святамі.





