Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Снежань 2025 12:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне Савета маладых вучоных

IMG 20251217 16542317 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных, на якім былі падведзены вынікі работы за 2025 год і зацверджаны новы склад савета.

Важным момантам на парадку дня было абранне новага намесніка старшыні Савета маладых вучоных. Ім стаў Іван Ярмак, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Потым удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі працы за 2025 год. Савет маладых вучоных актыўна прымаў удзел і арганізоўваў розныя мерапрыемствы. За 2025 год члены савета правялі дыялогавую пляцоўку да Дня беларускай навукі, выставу «Навука і інавацыі: дасягненні 2024» у Купалаўскім універсітэце, выступілі суарганізатарамі рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», Хакатона #ЭкаЛіно2024 і Хакатона па рашэнні бізнес-задач, запусцілі ўласны падкаст «Аб навуцы мовай навукі», сталі суарганізатарамі IV Форума інавацый і ідэй «ІнаФэст-2025» і конкурсу стартапаў «ІнНаСтарт-2025». Таксама на працягу адыходзячага года члены Савета маладых вучоных прымалі ўдзел у выставах, навуковых форумах, дыялогавых пляцоўках і неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі ток-шоу «Вокны горада».

Завяршылася пасяджэнне абмеркаваннем вынікаў падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы да конкурсу «100 ідэй для Беларусі». На гэтую тэму выступіў старшыня Савета маладых вучоных Барыс Балахонаў.