У рамках мерапрыемства купалаўцы прынялі ўдзел у майстар-класах па аказанні першай дапамогі пацярпелым, вывучылі правілы паводзін пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама азнаёміліся са спецыяльнай тэхнікай, якая выкарыстоўваецца падчас надзвычайных сітуацый.
Падобныя Адзіныя дні бяспекі адыгрываюць ключавую ролю ў навучанні насельніцтва, асабліва моладзі, правілам уласнай бяспекі, а таксама фарміруюць практычныя навыкі, якія могуць аказацца важнымі ў экстранай сітуацыі.