У пятніцу, 5 верасня, цыкл мерапрыемстваў пачнецца з цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. Далей урачыстае мерапрыемства адбудзецца ў абласной філармоніі.
У гэты дзень купалаўцы могуць стаць сведкамі адкрыцця новай пліты на «Алеі кіно». А ўжо вечарам у Швейцарскай даліне гараджане збяруцца на фестываль ліхтарыкаў.
Другі дзень стане кульмінацыйным днём святкавання. Плошча Леніна выступіць асноўнай лакацыяй, дзе разгорнецца фуд-корт пад адкрытым небам і сувенірны гандаль. Купалаўцаў чакае і сырны фестываль з дэгустацыяй. Увечары ўсіх гродзенцаў пацешаць сваім выкананнем народныя артысты, а таксама хэдлайнер вечара - расійская выканаўца Мары Краймбреры. Завершыцца святочны цыкл мерапрыемстваў феерычным салютам!
Купалаўцы, давайце разам станем часткай свята нашага прыгожага і любімага горада!