Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Кастрычнік 2025 12:17

Магістрант Купалаўскага ўніверсітэта стала пераможцам III Міжнароднага прафесійна-метадычнага конкурсу «Педагагічны талент-2025»

5462891358051239321Магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Анжаліка Трусіла стала пераможцам ІІІ Міжнароднага прафесійна-метадычнага конкурсу «Педагагічны талент-2025». Ёй прысуджаны дыплом І ступені ў намінацыі «Інавацыйныя тэхналогіі ў педагагічнай дзейнасці».

Конкурс праводзіўся Міжнародным цэнтрам навуковага партнёрства «Новая навука» ў дыстанцыйным фармаце. Купалавец прадставіла даследчую працу «Web-квест «Даследчыя перыпетыі» як прыклад арганізацыі гульнявога інтэрактыўнага адукацыйнага асяроддзя». Навуковым кіраўніком праекту выступіла дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава.

ГрДУ імя Янкі Купалы віншуе Анжаліку Трусіла і Ніну Макараву з заслужанай перамогай і жадае новых навуковых адкрыццяў!