Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Красавік 2021 13:43

Аб тэхнапарку

27 ліпеня 2017 года РУП «ВНВЦ «Тэхналаб» атрымаў статус навукова-тэхналагічнага парка.

Мэтай стварэння навукова-тэхналагічнага парку з'яўляецца фарміраванне інфраструктуры камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці праз стварэнне і падтрымку малых інавацыйных прадпрыемстваў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці навукова-тэхналагічнага парку:

  1. Садзейнічанне ў стварэнні вытворчасцей, якія заснаваны на высокіх тэхналогіях і выпускаюць скончаную высокатэхналагічную прадукцыю для рэалізацыі яе на рынку;
  2. Садзейнічанне ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці ў мэтах прасоўвання на знешні рынак прадукцыі, вырабленай з выкарыстаннем новых або высокіх тэхналогій;
  3. Прадастаўленне на дагаворнай аснове рухомай і нерухомай маёмасці;
  4. Забеспячэнне асвятлення ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці тэхнапарку і яго рэзідэнтаў;
  5. Аказанне iншых паслуг (выканання іншых работ), звязаных з навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю.

Перавагамі РУП ВНВЦ «Тэхналаб» пры ажыццяўленні працэсаў бізнес-інкубіравання ў якасці навукова-тэхналагічнага парка з'яўляюцца:

    • Цесная інтэграцыя з навукова-даследчымі і адукацыйнымі структурамі, а таксама Цэнтрам трансферу тэхналогій ГрДУ ім. Я. Купалы;
    • Магчымасць стварэння ўласнай навукова-даследчай і вытворчай базы.

 

3Дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку - 

Васілевіч Аляксандр Яўгеньевіч, 

кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

 

 

 

 

 

Віртуальная экскурсія па тэхнапарку ГрДУ імя Янкі  Купалы

 

 

svidetelstvo tehnopark