Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Люты 2016 12:38

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі «Кар'ера пачынаецца з адукацыі!»

13203 4У ліцэі № 1 г. Ліда прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства «Кар'ера пачынаецца з адукацыі!». Акцыю правялі ў новым фармаце: вучням, якія паглыблена вывучаюць пэўныя школьныя прадметы, прапанавалі наведаць прафілюючыя пляцоўкі ВНУ, у тым ліку і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Прэзентацыю купалаўскай ВНУ арганізавалі на дзвюх пляцоўках, працу якіх каардынавала спецыяліст рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Вольга Чаславаўна Афоніна.

ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі дацэнт кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі, кандыдат біялагічных навук Вольга Міхайлаўна Траццякова, дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, кандыдат тэхнічных навук Лілія Уладзіміраўна Міхайлава і выкладчык-стажор кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Аляксандр Браніслававіч Арлукевіч. Выкладчыкі распавялі ліцэістам і іх бацькам аб умовах і парадку паступлення ў купалаўскую ВНУ, аб вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці, пра факультэты і спецыяльнасці ўніверсітэта.

Акрамя таго, з ГрДУ імя Янкі Купалы будучых абітурыентаў пазнаёмілі студэнты-выпускнікі ССНУ г. Ліда, якія працягнулі сваё навучанне на розных факультэтах нашай ВНУ.

У акцыі прынялі ўдзел таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.