Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Сакавік 2023 13:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды

IMG 2707У рамках Дня абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта пераможцаў і прызёраў, якія атрымалі права залічэння ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў, ушаноўвалі ва ўрачыстай абстаноўцы. Павіншаваць абітурыентаў прыйшлі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.

 

Пераможцамі шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта ў 2022/2023 навучальным годзе сталі 82 школьнікі з усёй Беларусі і нават Санкт-Пецярбурга (пераможца алімпіяды па Гісторыі Беларусі).

Дыпломаў І ступені ўдастоены 18 абітурыентаў, ІІ ступені - 33 абітурыенты, ІІІ ступені - 31 абітурыент. Больш за ўсё ўдзельнікаў - 47 чалавек - прадэманстравалі свае высокія веды па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі». Пераможцамі заключнага этапа адразу ў двух алімпіядах сталі 5 чалавек.

Пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы маюць права на залічэнне ў 2023 годзе без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды, згодна з квотай па дадзенай спецыяльнасці, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб умовах і парадку правядзення і ўдзелу ў алімпіядзе размяшчаецца на сайце Абітурыент - 2023 (abit.by) Купалаўскага ўніверсітэта ў раздзеле "Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы".