Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Верасень 2022 13:02

У Купалаўскім універсітэце аб'яўлены конкурс сацыяльных маладзёжных праектаў

kmpКонкурс сацыяльных маладзёжных праектаў праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі лепшых ідэй, накіраваных на вырашэнне праблем у сферы адукацыі, культуры, мастацтва, грамадскага жыцця, экалогіі, а таксама з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

 

Да ўдзелу ў конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы каледжаў Купалаўскага ўніверсітэта. Конкурс праектаў праводзіцца па наступных намінацыях: “PRO. Беларусь”, “PRO. Будучыня", «PRO. Моладзь», «Няма на зямлі прыгажэй за край», «Здаровы лад жыцця - гэта мой стыль!», «Працягні руку дапамогі», «ГрДУ – гэта МОЙ універсітэт!», «Студэнцкая творчасць», «Адукацыя праз усё жыццё», «Свет без межаў», «Мы адказваем за Зямлю», «Медыя прастора», «Сям'я – аснова сучаснага грамадства», «Бяспека жыццядзейнасці».

Дзякуючы шырокай сістэме намінацый, конкурс узнімае мноства актуальных пытанняў. Напрыклад, добраўпарадкаванне гарадскога жыцця, развіццё і падтрымка моладзі, захаванне нацыянальна-культурнай спадчыны Беларусі, укараненне інавацыйных форм і метадаў спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы, развіццё міжнароднага і міжвузаўскага студэнцкага супрацоўніцтва, вырашэнне экалагічных праблем і шмат іншага. Больш падрабязна з тэмамі і ў цэлым з конкурсам можна азнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ.

Заяўкі на удзел і праекты неабходна да 13 кастрычніка даслаць на электронную пошту: csi@grsu.by. Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць у аддзеле падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308; ці па тэлефоне: (80152)39-72-09 і ў ПАЛАЖЭННІ.