Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 09 Верасень 2022 11:58

ГрДУ імя Янкі Купалы стаў суаўтарам праекта, які рэалізуецца Радунскай сярэдняй школай.

ea25521176c06fd2738cd4816014d7eaПраект «заКАДРам» рэалізуецца ў рамках заключанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Воранаўскім райвыканкамам.

 

У жыццё яго ўвасабляюць вучні і супрацоўнікі Радунскай сярэдняй школы, “Воранаўская газета” і студэнцкі медыяцэнтр Купалаўскага ўніверсітэта. Яго мэта - уцягнуць школьнікаў у актыўную грамадскую дзейнасць, а таксама сфарміраваць у маладых людзей, якія плануюць траекторыю асабістага развіцця, павагу да чалавека-працаўніка. Не менш важныя мэты - садзейнічаць ранняй прафесійнай арыентацыі моладзі, развіваць медыяпісьменнасць, прыцягваць абітурыентаў з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі Воранаўскага раёна ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Школьнікам трэба ўзяць інтэрв'ю ў маладых спецыялістаў розных сфер. Задача гэтая няпростая, але пасільная для тых, хто задумваецца аб прафесіі журналіста.

Матэрыялы будуць рыхтаваць выхаванцы прэс-цэнтра Радунскай сярэдняй школы сумесна з кафедрай журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта і УНВА "Студэнцкі медыяцэнтр". Фінальная рэдактура застаецца за “Воранаўскай газетай”.