Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 31 Жнівень 2022 16:46

Купалаўцы прынялі ўдзел у раённых педагагічных канферэнцыях

photo 2022 08 30 12 05 47Напярэдадні новага навучальнага года ў вобласці прайшлі раённыя жнівеньскія нарады, прысвечаныя новаму навучальнаму году, у іх прынялі ўдзел і купалаўцы. Настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі мясцовай улады абмеркавалі асноўныя напрамкі работы ў сферы адукацыі, а таксама задачы і перспектывы.

 

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ўдзел у педагагічных форумах, якія прайшлі ў Лідзе і Воранава. У працы апошняга важнай падзеяй стала падпісанне дэталізаванай праграмы супрацоўніцтва, распрацаванай у рамках дамовы паміж Воранаўскім райвыканкамам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

Падчас лідскай нарады ўдзельнікі абмеркавалі важныя для рэгіёну пытанні ў сферы адукацыі, адзначылі лепшых работнікаў. Да педагагічнай грамадскасці Лідчыны са словамі прывітання звярнулася Ірына Фёдараўна.

У нарадзе, якая адбылася ў Ваўкавыску прыняў удзел прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Бялых, а ў Скідзелі - прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько.