Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Чэрвень 2022 08:59

У Беларусі працягваецца Цэнтралізаванае тэсціраванне

photo 2022 06 29 14 39 09З 17 887 зарэгістраваных тэстаў па Гродзенскай вобласці абітурыентамі выканана больш як 80 працэнтаў.

 

Засталося прайсці тэсціраванне па фізіцы, яно адбудзецца 30 чэрвеня, 2 ліпеня выпускнікі будуць здаваць гісторыю Беларусі, ЦТ па геаграфіі пройдзе 4 ліпеня, а 6 ліпеня адбудзецца тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Нагадваем, што пры выкананні тэставых заданняў па фізіцы дапускаецца выкарыстанне калькулятара, які не з'яўляецца сродкам прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Настойліва раім загадзя прыбыць у корпус тэставання, узяўшы з сабой пашпарт, пропуск, чорныя гелевыя ручкі.

Пачатак тэсціравання ў 11.00.

Да ўвагі

Звяртаем увагу абітурыентаў на тое, што ў Гродне 30 чэрвеня будзе праходзіць ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым магчымы змены маршрутаў і расклад руху грамадскага транспарту.