Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Май 2022 08:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў трэнінг для маладых спецыялістаў

17 мая 2022 года для маладых спецыялістаў універсітэта адбыўся псіхалагічны трэнінг «Процідзейнічаць нельга супрацоўнічаць. Стадыі эфектыўных зносін».

У працэсе трэнінгу ўдзельнікі азнаёміліся з камунікатыўнымі рызыкамі і спосабамі іх пераадолення, навучыліся прагназаваць наступствы сацыяльнага ўзаемадзеяння, выпрацоўваць асабістую тактыку пабудовы доўгатэрміновых сяброўскіх адносін.

У гульнявым фармаце даследавалі моцныя і слабыя бакі ў зносінах, распрацоўвалі ўпадабаныя стратэгіі паводзін у канфліктнай сітуацыі.