Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Май 2022 15:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе рэгістрацыя на ЦТ

IMG 7932Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне стартавала 2 мая. На дадзены момант у пунктах рэгістрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за мінулы перыяд зарэгістравана больш за 6 500 абітурыентаў.

 

Зарэгістравацца на ЦТ можна па наступных адрасах: г. Гродна, вул. Леніна, 32 (корпус ГрДУ імя Янкі Купалы); г. Ліда, вул. Савецкая, 18 (Лідскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы); г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33 (Ваўкавыскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы).

Пункты рэгістрацыі працуюць з 9.00 да 19.00, 14 і 28 мая (суботнія дні) - з 9.00 да 18.00.

Для рэгістрацыі неабходна:

1. Зайсці на сайт rikc.by

2. Стварыць асабісты кабінет

3. У асабістым кабінеце запоўніць неабходныя дадзеныя

4. Праверыць правільнасць унесенай інфармацыі ў адпаведнасці з дакументам, які сведчыць асобу

5. Аплаціць рэгістрацыйны ўзнос у памеры 3,20 руб. за адзін навучальны прадмет. Аплата робіцца толькі ў сістэме АРІП на р/с РІКВ

6. Вызначыць дату і час наведвання пункта рэгістрацыі (праз электронную чаргу)

7. З'явіцца ў пункт рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і атрымаць пропускі.

 

Поўную інфармацыю па пытаннях рэгістрацыі і ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні можна атрымаць па тэлефонах:

8 (0152) 67 01 01

+375 (33) 35 44 500