Даклады студэнтаў 4 курса юрыдычнага факультэта Кацярыны Гурскай і Анастасіі Манцэвіч "Электроннае правасуддзе: параўнальны аналіз заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі і практыкі яго прымянення" прызнаны лепшымі ў намінацыі "Актуальнае параўнальна-прававое даследаванне" на міжнародным конкурсе НДР ФДБОУ дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” у рамках XII Еўразійскага эканамічнага форуму моладзі.
Навукова-даследчая работа выканана студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу доктара юрыдычных навук, прафесара Ігара Мартыненкі.
Больш за 450 студэнтаў рэгіянальных і замежных пляцовак ЕЭФМ прынялі ўдзел у 21 конкурсе форуму. 123 маладыя даследчыкі сталі фіналістамі. Студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Гурская і Анастасія Манцэвіч узнагароджаны Граматай пераможцы.