Студэнцкі актыў усіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пабываў на пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У купалаўцаў была ўнікальная магчымасць убачыць, як разглядаюцца законапраекты, праходзіць абмеркаванне, працэдура галасавання. Несумненна, гэты досвед запомніцца ім!