Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Красавік 2022 11:33

У Купалаўскім універсітэце прайшло пасяджэнне Савета стараст

IMG 5502На пасяджэнні абмяркоўваліся асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў другой палове семестра.

 

Першая палова семестра ўжо прайшла, а значыць, час падумаць аб напісанні курсавой працы і аб тым, як паспяхова падрыхтавацца да экзаменацыйнай сесіі. Студэнты падзяліліся досведам арганізацыі курсавога праектавання на факультэтах, атрымалі рэкамендацыі па падрыхтоўцы курсавых работ. Несумненна, галоўнае - актыўнае ўзаемадзеянне з кіраўніком курсавой працы і зацікаўленасць студэнта ў паспяховай рэалізацыі пастаўленай мэты.

Акрамя таго, на пасяджэнні ішло актыўнае абмеркаванне пытанняў напаўнення і актуальнасці зместу інфармацыі на адукацыйным партале. Для прадуктыўнай і эфектыўнай працы старасты ўнеслі прапановы па паляпшэнні функцыянавання адукацыйнага партала, перш за ўсё па актуалізацыі і структураванні інфармацыі.

Асабліва актуальным было пытанне аб размеркаванні выпускнікоў. Старасты пазнаёміліся з парадкам размеркавання, сацыяльнымі гарантыямі маладых спецыялістаў, зменамі ў парадку размеркавання ў сувязі з увядзеннем новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. На сустрэчы асабліва звярнулі ўвагу на тое, што якаснае размеркаванне пачынаецца ўжо ў перыяд навучання.

Атрыманай інфармацыяй старасты падзеляцца на старастатах факультэтаў.