Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 31 Сакавік 2022 14:58

Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта сярод пераможцаў конкурсу «Мая маладая Беларусь!»

0395Па выніках конкурсу Алена Антончык узнагароджана граматай у намінацыі "Лепшы малады спецыяліст установы адукацыі".

Старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, Старшыня Савета маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Антончык прыняла ўдзел у конкурсе маладых спецыялістаў "Мая маладая Беларусь!", ініцыяваным Адміністрацыяй Ленінскага раёна горада Гродна і Ленінскім раённым камітэтам ГА "БРСМ".

Маладыя спецыялісты, якія працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах адукацыі Ленінскага раёна горада Гродна прадставілі праект сацыяльнай рэкламы і відэаролік-прэзентацыю: абарону прафесій па розных тэматыках.

Віншуем Алену Генадзеўну!

0396