Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 30 Сакавік 2022 08:41

Фізіка-тэхнічны факультэт запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

физики 230 сакавіка на фізіка-тэхнічным факультэце ў рамках Дзён абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта адбудуцца мерапрыемствы "Энергетык будучыні", а таксама "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка".

 

Для абітурыентаў прадстаўнікі кафедры электратэхнікі і электронікі арганізуюць мітапы, якія адбудуцца на адрас: БЛК, 5, у аўдыторыях 405 і 212. Расклад ніжэй.

Аўдыторыя 405

З 11.00 да 11.30 адбудзецца мітап "Сучасныя тэхналогіі энергазберажэння", які правядзе дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі Валерый Камар.

З 11.40 да 12.10 пройдзе мітап "Альтэрнатыўная энергетыка ў Беларусі" з дацэнтам кафедры электратэхнікі і электронікі Валерыем Валчком.

З 12.20 да 13.20 будзе працаваць семінар "Падрыхтоўка інжынера-энергетыка", які правядзе дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі Валерый Камар.

Таксама для дзяцей арганізуюць экскурсіі па навучальных лабараторыях кафедры электратэхнікі і электронікі, якія правядзе дацэнт кафедры Людміла Крапачова.

Аўдыторыі 212

Супрацоўнікі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій правядуць серыю семінараў, якія пачнуцца ў 12.00: «Геаінфармацыйныя тэхналогіі ў кіраванні складанымі сістэмамі» са старшым выкладчыкам Наталляй Аўласевіч, «Інтэлектуальныя тэхналогіі ў інфармацыйна-вымяральнай тэхніцы» з дацэнтам Барысам Асановічам і «Сучасныя тэндэнцыі » з Аляксандрам Бялко.

На заканчэнне загадчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Юрый Бейцюк правядзе гутарку "Аб падрыхтоўцы па спецыяльнасці "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка".