Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Сакавік 2022 11:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі інавацыйнае супрацоўніцтва з ААТ "Белаграпрамбанк"

IMG 4711Прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" сустрэліся ў сценах Тэхнапарка з кіраўніцтвам купалаўскага ўніверсітэта і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.

Сярод прадстаўнікоў ААТ "Белаграпрамбанк" былі першы намеснік начальніка Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці Андрэй Гайдукевіч, начальнік упраўлення развіцця экасістэмы Дзмітрый Прымак і Яўген Шанціла, менеджэр упраўлення развіцця экасістэмы

Госці наведалі РУП ВНВЦ "Тэхналаб" у статусе навукова-тэхналагічнага парка. У рамках візіту яны азнаёміліся з інавацыйным, навукова-тэхнічным і вытворчым патэнцыялам універсітэта і тэхнапарку. У час сустрэчы першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, дырэктар РУП ВНВЦ "Тэхналаб" Аляксандр Васілевіч і Алена Апякун, начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій, абмеркавалі магчымыя напрамкі і формы супрацоўніцтва ў галіне развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва Купалаўскага ўніверсітэта і ААТ "Белаграпрамбанк".