Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 17 Сакавік 2022 11:04

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе аратарскага майстэрства «Лагасфера-2022»

ЛогосфераУ ГрДУ імя Янкі Купалы 23 сакавіка пройдзе конкурс аратарскага майстэрства "Лагосфера-2022", прысвечаны 82-годдзю ГрДУ імя Янкі Купалы і 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

У гэтым годзе конкурс аб'яднае выступоўцаў у рамках тэмы «Зберажом гісторыю – захаваем будучыню!». Аратарскае спаборніцтва пройдзе сярод студэнтаў першага курса трох факультэтаў: факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага факультэта і юрыдычнага факультэта.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы на рускай ці беларускай мовах, на выбар удзельніка. Першы этап уяўляе сабой конкурс «Самапрэзентацыя». Кожны ўдзельнік павінен расказаць пра сябе ў жанры рытарычнага выступу на працягу да 3-х хвілін.

Другі этап - гэта конкурс імправізаваных радыёперадач, рэпартажаў, экскурсій, урокаў на тэму "Мой універсітэт". Час выступу - да 5 хвілін.

Трэці этап уяўляе сабой выканальніцкі конкурс "Зямлі вялікай галасы", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікам прапануюць прачытаць вершы, прозу названых паэтаў з улікам агульнай тэматыкі конкурсу. Час выступу - да 5 хвілін.

Жадаючым удзельнічаць у конкурсе трэба падаць заяўку на электронны адрас mediacenter@grsu.by і прадубляваць яе на адрас logosfera@inbox.ru або па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, к. 319, кафедра журналістыкі.

Даведкі па тэлефонах:

8(0152)73-19-88 (Сыцько Крысціна Валер'еўна);

8(029) 88-70-911 (Піваварчык Ірына Вайцехаўна).

 

Мэта конкурсу – фармірааванне ў студэнтаў аратарскіх уменняў і навыкаў, здольнасці арыгінальна выказваць свае думкі і ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, авалоданне мастацтвам пераканання для адстойвання сваёй пазіцыі, абароны і прапаганды агульначалавечых каштоўнасцяў і патрыятычнага гонару за сваю краіну, яе гісторыю і павагу да мастацкага слова.

Арганізатарам конкурсу аратарскага майстэрства «Лагасфера-2022» выступае кафедра журналісткі.