Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Люты 2022 11:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы будзе працаваць камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі

departametn minobrЗ 14 па 18 лютага ў Купалаўскім універсітэце будзе працаваць камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі.

Дзяржаўную акрэдытацыю будуць праводзіць па спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі "Кампутарная фізіка" і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Тэставанне праграмнага забеспячэння", а таксама перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".

Старшыня камісіі - Венгурава Кацярына Віктараўна, інспектар упраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі.