Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 08 Люты 2022 11:19

Курсанты ваеннага факультэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым прысвячэнні навучэнцаў у кадэты

IMG 5803Курсанты ваеннага факультэта, якія з'яўляюцца выпускнікамі СШ №38, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Прысвячэнне ў кадэты".

 

Навучэнцы ваенна-патрыятычнага 9 "Б" класа СШ №38 вымавілі клятву, якая заўсёды будзе адклікацца ў сэрцы гонарам і цяплом. Для кожнага кадэта момант вымаўлення гэтых запаветных слоў быў асабліва хвалюючым і адказным.

Са словамі на ўрачыстай цырымоніі да хлопцаў звярнуўся падпалкоўнік Дзмітрый Грушэўскі, старшы выкладчык агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, і пажадаў годна несці званне кадэта.