Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Люты 2022 16:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў семінар для настаўнікаў англійскай мовы

IMG 20220129 100307На мінулым тыдні філалагічны факультэт і Школа англійскай мовы MrEnglish правялі навучальны семінар для настаўнікаў англійскай мовы па пытаннях эфектыўнасці выкладання замежнай мовы.

Настаўнікі і выкладчыкі англійскай мовы Гродна сабраліся абмеркаваць крытэрыі рэзультатыўнасці навучальнага працэсу, паняцце “прадуктыўны выкладчык”. Пагаварылі аб канкрэтных шляхах і прыёмах дасягнення прадуктыўнасці на занятках па замежнай мове.

Брэйнстормінг, праблемны падыход да абмяркоўваемай тэматыкі, мноства лайфхакаў і, вядома, магчымасць падзяліцца вопытам - вось што склала аснову цікавага і прадуктыўнага семінара.

Акрамя майстар-класаў выкладчыкаў школы MrEnglish і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праграма семінара прадугледжвала online-уключэнне спецыяліста ў галіне білінгвізму Паліны Кордзік з Санкт Пецярбурга.

Пытанні, прапанаваныя да абмеркавання спікерамі, выклікалі ва ўдзельнікаў жывы водгук, яны захоплена размаўлялі не толькі ў групах за круглымі сталамі, але і падчас кава-брэйкаў.

Пасля заканчэння семінара ўсе прысутныя атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.