Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Люты 2022 10:22

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў майстар-клас па оптыцы для школьнікаў

изображение viber 2022 01 29 12 21 39 547Заняткі для рабят правёў загадчык кафедры агульнай фізікі доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Маскевіч.

 

Слухачамі на майстар-класе сталі каля 30 вучняў 10-11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій Гродна. Цалкам верагодна, што ў тэстах ЦТ-2022 па фізіцы могуць з'явіцца заданні, дзе будуць разглядацца ўласцівасці плоскіх і сферычных люстэркаў.

Менавіта таму Аляксандр Маскевіч пры правядзенні майстар-класа падрабязна разгледзеў тэхніку пабудовы відарысаў і рашэння задач у люстэрках.

Навучэнцы змаглі атрымаць адказы на пытанні па оптыцы і не толькі. У прыватнасці, яны асабліва зацікавіліся прымяненнем з'явы адлюстравання святла на практыцы.