Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Студзень 2022 11:53

На базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі заняткі з кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні

photo 2022 01 20 18 06 21 2Заняткі прайшлі ў рамках рэалізацыі практычнай часткі вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні арганізацый і навучальных устаноў.

 

Тэмы заняткаў - «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ваенных пытаннях. Склад і структура Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь», «Фарміраванне пазітыўнага іміджу афіцэра ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: змястоўны і працэсуальны аспект».

Таксама для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні правялі экскурсію па ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Госці змаглі азнаёміцца з умовамі пражывання і навучання курсантаў, навучальна-матэрыяльнай базай факультэта, трэнажорнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.

Яшчэ аднымі важнымі мерапрыемствамі ў календары ваеннага факультэта сталі прафарыентацыйныя візіты ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ў Лідзе, Мастах, аграгарадку Дзярэчыне, сярэднюю школу №9 горада Слонім.

Намеснік начальніка факультэта па ідэалагічнай рабоце - падпалкоўнік Скіба Яўгеній Анатольевіч і сяржант 4-га курса Макарук Яўгеній Анатольевіч у рамках правядзення прафарыентацыйнай работы расказалі пра парадау паступлення на факультэт, пра навучанне, пражыванне і побыт курсантаў, а таксама аб перспектывах далейшай ваеннай службы, а ўсу жадаючыя маглі задаць пытанні.