Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Снежань 2021 15:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся пітчынгі VII адкрытага конкурсу студэнцкіх стартапаў «ІнНаСтарт»

готово 1Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны студэнты і магістранты, у якіх ёсць інавацыйная бізнес-ідэя, накіраваная на распрацоўку і вытворчасць новага тавару, тэхналогіі ці паслугі. Галоўны прыз - фінансаванне для рэалізацыі праекта пры падтрымцы Студыі праектаў і стартапаў і Цэнтра трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікі конкурсу прадставілі свае ідэі ў наступных намінацыях: "Бізнес інавацыя", "Сацыяльная ініцыятыва", "Праект для ўніверсітэта", "Інавацыйныя IT-рашэнні для бізнесу" і "Футурыстычная ідэя".

«ІнНаСтарт» праходзіць у тры этапы. У рамках першага канкурсанты паўдзельнічалі ў адукацыйных мерапрыемствах, прайшлі трэнінгі, а таксама маглі звярнуцца па асабістую кансультацыю да спецыялістаў. Удзельнікі даведаліся, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнес-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект. Далей канкурсантам неабходна было зарэгістравацца на ўдзел у конкурсе, выконваючы ўсе неабходныя ўмовы.

На заключным этапе конкурсу «ІнНаСтарт», удзельнікі прэзентавалі свае стартапы перад журы падчас спітчаў. У гэтым годзе на ўдзел у конкурсе былі пададзены больш за 80 праектаў. Як расказала начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун, студэнты выдатна сябе паказалі і ў кожным праекце можна знайсці інавацыйнае зерне. Натуральна, гэта конкурс, так што журы вызначыць найлепшых на працягу бліжэйшых дзён.

Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі, забеспячэнні экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі праектаў, а таксама і выяўленні інвестыцыйна-прывабных стартап-праектаў.