Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Лістапад 2021 16:05

Факультэт гісторыі камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў на алімпіяду па гісторыі

olimpiadaАлімпіяда па гісторыі "Подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" пройдзе для навучэнцаў 9-11-х класаў.

 

Першы этап адбудзецца ў дыстанцыйным фармаце 11 снежня па спасылцы: https://forms.gle/hC75pfpA3y382dBJ6.

Удзельнікам прапануецца выканаць 21 тэставае заданне. Рэгістрацыйныя дадзеныя ўводзяцца ў пачатку запаўнення формы. Пытанне ExtendedForms Id (skip this field) з'яўляецца тэхнічным, адказваць на яго не трэба.

20 пераможцаў першага этапа Алімпіяды атрымаюць на ўказаную пры рэгістрацыі электронную пошту запрашэнні для ўдзелу ў другім этапе, які пройдзе 5 студзеня 2022 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 5. Па выніках Алімпіяды пераможцам будуць уручаны дыпломы.

Інфармацыя аб правядзенні і выніках алімпіяды будзе размяшчацца на сайце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызмуhttp://fh.grsu.byі Інстаграм-акаўнце @history_grsu.

Кантактная інфармацыя: кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 104). Тэл.: 62-68-14, е-mail:: hist_olimp@grsu.by.

Адказная асоба: к.г.н., дацэнт Абухава Алена Мікалаеўна +375 29 289 49 05 (МТС)