Навучэнка 10 класа гімназіі №3 г. Гродна Алена Вярцінская за работу "Бармаглот" атрымала дыплом II ступені. Кіраўніком выступіла спецыяліст кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Казлоўская.
Навучэнка 10 класа гімназіі № 10 г. Гродна Кацярына Марціновіч за работу «Даследаванне плошчаў фігур пры абразанні вуглоў» атрымала дыплом ІІІ ступені. Кіраўнік працы - Алена Кулеш, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі. Яшчэ адна дзесяцікласніца гэтай жа школы Дар'я Сытая за працу «Паслядоўнасць лікаў з зададзенай уласцівасцю» таксама атрымала дыплом ІІІ ступені пад кіраўніцтвам Алены Кулеш.
Навучэнец 9 класа гімназіі № 10 г. Гродна Фёдараў Максім прымаў удзел у рабоце секцыі інфарматыкі і заваяваў дыплом ІІІ ступені.