Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Лістапад 2021 16:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе семінар афіцыйнага прадстаўніка кампаніі "Антыплагіят" у Беларусі па навучанні

seminar biblioСемінар на тэму «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы. Сістэма “Антыплагіят” як інструмент ацэнкі арыгінальнасці навуковых работ: новыя магчымасці для вучоных і экспертаў” пройдзе на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Афіцыйны прадстаўнік кампаніі "Антыплагіят" у Беларусі па навучанні, загадчык кафедры тэхналогій прафесійнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Ірына Стралкова раскажа слухачам аб акадэмічнай этыцы і праблеме некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах. Таксама ўдзельнікі семінара высветляць, як сістэма «Антыплагіят» распазнае запазычанні і цытаты, даведаюцца розніцу паміж правамерным і неправамерным запазычаннем. На канкрэтных прыкладах разгледзяць, як карэктна тлумачыць вынікі праверкі навуковых артыкулаў і дысертацый.

Семінар будзе цікавы аспірантам і іх навуковым кіраўнікам, навукоўцам, членам дысертацыйных саветаў, рэдактарам, навуковым супрацоўнікам, асобам, адказным за праверку работ у сістэме "Антыплагіят" – усім, чыя дзейнасць так ці інакш звязана з навуковымі тэкстамі, а, значыць, і з выяўленнем запазычанняў.

Майстар-клас пройдзе 5 лістапада ў 14.00. Зарэгістравацца на яго можна па спасылцы. Семінар пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom.