Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Ліпень 2021 08:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў баркэмп ByProject 2021

ФиналПраектную дзейнасць як сродак фарміравання патрэбных кампетэнцый педагогаў і навучаэнцаў абмеркавалі ўдзельнікі баркэмпа - IV Міжнароднай неоканферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі - педагогі школ, устаноў дашкольнай адукацыі, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама педагогі з Расіі і Чарнагорыі.

Адкрыла мерапрыемства і павітала ўдзельнікаў дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак. Яна падкрэсліла важнасць сеткавай праектнай дзейнасці для рэалізацыі адукацыйных стандартаў, у сувязі з магчымасцю стварэння лічбавых матэрыялаў, якія складуць аснову лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў. Алена Лівак адзначыла важную ролю Купалаўскага ўніверсітэта ў вырашэнні задач стварэння адзінай сеткавай адукацыйнай прасторы.

Канферэнцыя праводзілася ў дыстанцыйным фармаце і была прысвечана распрацоўцы і ўкараненню ў адукацыйны працэс навучальных сеткавых праектаў і вэб-квэстаў, у якіх рэалізуюцца інавацыйныя адукацыйныя ідэі праз сеткавае партнёрства з дапамогай сеткавых камп'ютэрных тэхналогій.

Удзельнікі баркэмпа абмеркавалі праблемы арганізацыі і ажыццяўлення сеткавай праектнай дзейнасці, супрацоўніцтва ў праекце, інструменты і тэхналогіі ацэньвання ў праекце, метады арганізацыі даследчай дзейнасці, гульняфікацыі, выкарыстанне ІКТ

У рамках мерапрыемства прайшлі майстар-класы, дыскусійны клуб, печа-кучы. Усе выступленні былі накіраваны на рэалізацыю дэвізу баркэмпа «Навучыся ў іншых таму, што ты яшчэ пакуль не ведаеш, навучы іншых таму, што ведаеш і ўмееш сам».

Як адзначылі ўдзельнікі, канферэнцыя стала камфортнай прасторай для інсайтаў, нэтворкінга і творчасці. Па выніках правядзення мерапрыемства прадугледжана выданне лічбавых матэрыялаў удзельнікаў.

Баркэмпа праводзіўся ў рамках міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты», які шосты год праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі. Арганізатар мерапрыемства - факультэт матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта.