Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Чэрвень 2021 13:34

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае абітурыентаў на кансультацыі па падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання

Решаем ЦТ на 100 баллов 1Кансультацыі «Вырашаем ЦТ на 100 балаў» факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць вочна і ў рэжыме онлайн.

 

На дадзены момант ужо адбыліся кансультацыі па беларускай і рускай мовах. Так, 17 чэрвеня на кансультацыі па рускай мове ў вочным рэжыме і онлайн прысутнічалі 65 абітурыентаў.

Кансультацыі праходзяць па адрасе Кастрычніцкая, 5, аўд. 110. Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы электронную анкету на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Там жа можна знайсці і ўсю актуальную інфармацыю, што датычыцца графіка правядзення кансультацый па падрыхтоўцы абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання.

Кансультацыі «Вырашаем ЦТ на 100 балаў» - гэта выдатная магчымасць для абітурыентаў напярэдадні ўступных выпрабаванняў актуалізаваць, сістэматызаваць і абагульніць веды па вучэбных прадметах. Вядучыя выкладчыкі кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы дзеляцца прыёмамі і хітрасцямі, якія палягчаюць працу з тэстам, дапамагаюць адпрацаваць алгарытм выканання тэставых заданняў у адпаведнасці са спецыфікацыяй тэсту-2021 і аналізам заданняў трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у кансультацыях можна атрымаць на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 15 А, каб. 207, тэл. 39-58-71, +375 29 267 96 73.