Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Чэрвень 2021 16:19

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку лаўрэатаў міжнароднага конкурсу педагагічных праектаў

makarova diplomДацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава заваявала дыплом лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу педагагічных праектаў GOLDENFORMULA-2021.

 

На конкурс, які праходзіў у дыстанцыйным фармаце ў Берліне, быў прадстаўлены сеткавы праект «Красота учебного труда», аўтарам якога з'яўляецца дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава. Педагагічны праект быў створаны ў 2015 годзе і на працягу пяці гадоў праводзіўся ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

Па выніках удзелу ў Міжнародным конкурсе педагагічных праектаў GOLDEN FORMULA-2021 Ніна Макарава была ўдастоена дыплома лаўрэата I ступені, а таксама атрымала запрашэнне прыняць удзел у GRAND GALA AWARD PARIS 2021 з 17 па 21 жніўня - штогадовай міжнароднай цырымоніі ўзнагароджання «Лепшых з Лепшых» сферы адукацыі , навукі, культуры і мастацтва.