Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Чэрвень 2021 15:12

У Купалаўскім універсітэце вызначаны лепшыя куратары гэтага года

IMG 3889Сталі вядомыя вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Куратар года-2021».

Па выніках конкурсу звання «Куратар года-2021» удастоена старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Алеся Сцяцко. Па рашэнні конкурснай камісіі менавіта яна заняла першае месца. На другім месцы апынулася старэйшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Чувак.

Былі названыя таксама пераможцы ў асобных намінацыях. Так, у намінацыі «За палікультурнае выхаванне навучэнскай моладзі» перамогу атрымала старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Наталля Андрэйчык. А ў намінацыі «За эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне навучэнскай моладзі» пераможцам стала старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ганна Шышко.

Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Конкурс «Куратар года праводзіцца ва ўніверсітэце штогод з мэтай удасканалення і актывізацыі дзейнасці куратараў вучэбных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы ўніверсітэта.