Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Красавік 2021 10:30

Супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны ўзнагароды

photo 2021 04 29 08 48 10Узнагароджанне членаў прафесарска-выкладчыцкага складу прайшло на пасяджэнні Савета ўніверсітэта 28 красавіка.

За шматгадовую эфектыўную навукова-даследчую дзейнасць, значны ўклад у развіццё навукі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў падзякай Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусі ўзнагароджаны прафесар кафедры біяхіміі Ілля Заводнік, а Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-даследчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў узнагароджаны прафесар кафедры агульнай фізікі Дзмітрый Гузатаў.

Ліст падзякі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта за плённае супрацоўніцтва па арганізацыі і развіцці даследчай дзейнасці навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага раёна ўручылі дацэнту кафедры рускай філалогіі Іне Бубновіч, загадчыка кафедры замежных моў Святлане Ганчар, дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргею Амелька, загадчыку кафедры батанікі Алегу Созінаву і загадчыку кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вользе Янчурэвіч.

Таксама ў Купалаўскім універсітэце павіншавалі супрацоўнікаў з прысуджэннем вучоных ступеняў згодна з рашэннем савета па абароне дысертацый Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь: з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук старэйшага выкладчыка кафедры замежных моў Алену Буцько, а з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук - старшага выкладчыка кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Нэлі Аўчыннікаву.