Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Красавік 2021 15:39

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў прыняць удзел у алімпіядзе па крыптаграфіі і абароне інфармацыі

ключЗаяўкі для ўдзелу ў алімпіядзе прымаюцца ад вучняў 10 - 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 26 красавіка.

Алімпіяда па крыптаграфіі і абароне інфармацыі пройдзе ў два этапы. Усе заданні алімпіяды будуць прадстаўлены ў форме квэста ў фармаце CTF. Першы, адборачны, этап адбудзецца завочна з 26 красавіка па 6 мая. Удзельнікам будзе прапанавана выканаць задачы па абароне інфармацыі і матэматыцы. Ацэньванне адказаў на заданні будзе ажыццяўляцца аўтаматычна ў працэсе праходжання квэста. Другі этап алімпіяды пройдзе ў вочным фармаце 16 мая ў аўдыторыях факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пераможцы і прызёры алімпіяды па крыптаграфіі і абароне інфармацыі вызначаюцца журы па выніках правядзення другога этапа спаборніцтваў. Пераможцы алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2021 годзе на спецыяльнасці факультэта матэматыкі і інфарматыкі будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.

Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна накіраваць заяўку на электронную пошту  jc2021@mf.grsu.by і зарэгістравацца ў сістэме CTF завочнага тура спаборніцтваў па спасылцы.

На паказаны пры рэгістрацыі электронны адрас ліст будзе высланы ліст са спасылкай на доступ да выканання заданняў.

Алімпіяда па крыптаграфіі і абароне інфармацыі праводзіцца Купалаўскім універсітэтам з мэтай выяўлення і развіцця ў абітурыентаў творчых здольнасцяў і прафесійнай цікавасці да ведаў у галіне абароны інфармацыі і матэматыкі і падтрымкі адораных навучэнцаў.