Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Красавік 2021 16:15

Вынікі алімпіяды па журналістыцы падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 0186 36Вочны этап алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я" адбыўся 10 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

Алімпіяда ў Купалаўскім універсітэце аб'яднала навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў Брэста, Гродна і Гродзенскай вобласці. Яна традыцыйна прайшла ў два этапы. Завочны тур прадугледжваў навучальнае і кантрольнае тэсціраванне, вочны - напісанне сачынення і вуснае выступленне. У гэтым годзе ў другі этап алімпіяды прайшлі 30 удзельнікаў.

Пераможцам алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я" стаў вучань 11 класа сярэдняй школы № 27 горада Гродна Дзмітрый Сяліла, які набраў 416 балаў з 500 магчымых. Дыпломы II ступені атрымалі вучаніца 11 класа Карына Луневіч і навучэнец 10 класа Арсеній Губін гродзенскай гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка. Дыпломам III ступені адзначылі вучаніцу 8 класа гімназіі № 10 горада Гродна Анастасію Алфёраву. Усіх удзельнікаў алімпіяды ўзнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі.

У рамках правядзення алімпіяды рабятам таксама прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе ад студэнтаў кафедры журналістыкі - купалаўцы прэзентавалі стрымінгавы ютуб-праект "Струмень" і інтэрнэт-рэсурс «Медыядом».