Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Красавік 2021 09:14

Педагагічны онлайн-семінар «Адкрыты мікрафон» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

mikrofonОнлайн-семінар прайшоў 10 красавіка ў рамках Фестывалю педагагічных класаў.

 

Да онлайн-семінару «Адкрыты мікрафон» далучыліся больш за 50 педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна і Гродзенскай вобласці. З прывітальным словам да ўдзельнікаў відэаканферэнцыі звярнуўся начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык. Ірына Карлюкова, адказны сакратар прыёмнай камісіі, распавяла аб правілах паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Затым у рамках онлайн-семінара яго ўдзельнікі абмеркавалі формы супрацоўніцтва педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта з профільнымі класамі школ, былі ўзняты пытанні, звязаныя з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў у адукацыйным працэсе.

Пасля чаго адбылося падвядзенне вынікаў Фестывалю педагагічных класаў, які праходзіў у ГрДУ імя Янкі Купалы з 15 сакавіка па 10 красавіка. Удзел у фестывалі прыняла 31 каманда, у тым ліку 4 каманды з Гродна і 27 каманд з розных раёнаў Гродзенскай вобласці. Навучэнцы педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі змагаліся ў конкурсах на лепшую відэапрэзентацыю, лепшы лагатып і дэвіз Фестывалю, а таксама лепшы міні-ўрок. Работы, выкананыя ў рамках кожнага з конкурсаў, падаваліся анлайн. Пераможцаў вызначала журы, а таксама ўдзельнікі адкрытага інтэрнэт-галасавання.

Першае месца па выніках інтэрнэт-галасавання ў конкурсе відэа-прэзентацый педагагічных класаў заняла каманда сярэдняй школы №3 г. Шчучына, другое месца - у каманды сярэдняй школы №34 г. Гродна і на трэцім месцы - каманда сярэдняй школы №3 г. Масты. Па ацэнцы журы лепшую відэапрэзентацыю падала на конкурс каманда Радуньскай сярэдняй школы, другое месца падзялілі каманды сярэдняй школы №5 г. Масты і сярэдняй школы №8 г. Слоніма, а на трэцім месцы апынуліся адразу тры каманды - сярэдняй школы №9 г. Ліды, сярэдняй школы №1 г. Смаргоні і сярэдняй школы №39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна.

Па выніках тэсціравання на праверку ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію» лепшымі аказаліся каманда сярэдняй школы №34 г. Гродна, каманда сярэдняй школы №39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна і каманда Радуньскай сярэдняй школы. На другім месцы - каманда Бердаўскага КПК дзіцячы сад - сярэдняя школа, каманда сярэдняй школы №9 г. Ліды і каманда Правамостоўскай сярэдняй школы. Трэцяе месца - у каманды КПК Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа і каманды КПК Хвінвіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа. 29 навучэнцаў, якія ажыццявілі тэсціраванне ў індывідуальным парадку, набралі найвышэйшую колькасць балаў. Ім будуць уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў Фестывалю педагагічных класаў з адзнакай.

Аўтарамі лепшага лагатыпа Фестывалю педагагічных класаў і па ацэнцы журы, і на думку ўдзельнікаў інтэрнет-галасавання сталі прадстаўнікі сярэдняй школы №3 г. Масты. Па выніках інтэрнэт-галасавання ў гэтым конкурсе другое месца - у сярэдняй школы №5 г. Масты і трэцяе месца - у сярэдняй школы №34 г. Гродна. На думку журы, другое месца падзялілі Радуньская сярэдняя школа і сярэдняя школа №5 г. Масты, а трэцяе месца - сярэдняя школа №3 г. Ашмяны, сярэдняя школа № 8 г. Слоніма і Іўеўская сярэдняя школа.

Па выніках інтэрнэт-галасавання ў конкурсе «Дэвіз Фестывалю педагагічных класаў» перамагла каманда сярэдняй школы № 3 г. Масты, на другім месцы - каманда сярэдняй школы № 3 г. Шчучына і на трэцім - сярэдняй школы № 34 г. Гродна. Прадстаўнікі журы па выніках конкурсу на лепшы дэвіз першае месца прысудзілі сярэдняй школе №8 г. Слоніма, другое - сярэдняй школе № 3 г. Шчучына і сярэдняй школе № 2 г. Смаргоні. Трэцяе месца, на думку членаў журы, падзялілі сярэдняя школа № 3 г. Масты, Путрышкоўскай сярэдняя школа і сярэдняя школа № 2 г. Свіслач.

І, нарэшце, па ацэнцы журы пераможцам конкурсу «Лепшы міні-ўрок» стала каманда сярэдняй школы №34 г. Гродна. На другім месцы - каманды сярэдняй школы №1 г. Смаргоні і сярэдняй школы №3 г. Масты. Трэцяе месца - у каманд сярэдняй школы № 3 г. Шчучына, сярэдняй школы №39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна і сярэдняй школы №5 г. Масты. Па выніках інтэрнэт-галасавання ў гэтым конкурсе лепшай апынулася каманда сярэдняй школы № 3 г. Масты, на другім месцы - каманда сярэдняй школы №5 г. Масты і на трэцім - каманда сярэдняй школы № 34 г. Гродна.