Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 07 Красавік 2021 16:28

Пераможцаў алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я" назавуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

media jaФінал творчага спаборніцтва пройдзе на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 10 красавіка.

На ўдзел у алімпіядзе ў гэтым годзе было пададзена больш за 50 заявак. У фінал спаборніцтваў выйшлі 30 чалавек. У рамках першага (завочнага) этапу дзецям былі прапанаваны тэставыя заданні, якія вызначалі іх веды ў галіне журналістыкі. Ацэньвалі вынікі выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры журналістыкі.

У фінале - другім (вочным) этапе 10 кастрычніка - дзецям трэбаь падрыхтаваць вуснае выступленне на зададзеную тэму і напісаць сачыненне. Пераможцаў і прызёраў алімпіяды журы вызначыць па выніках фінальных спаборніцтваў і адзначыць дыпломамі I, II, III ступені. Дарэчы, пераможцы алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2021 годзе на спецыяльнасці "Журналістыка" і "Інфармацыя і камунікацыя" будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.

Алімпіяда "Медыя і я" ў Купалаўскім універсітэце праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, каб папулярызаваць сярод моладзі атрыманне ведаў у галіне журналістыкі і новых медыя, дапамагчы раскрыць творчыя здольнасці.