Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Красавік 2021 15:58

Дацэнт Купалаўскага ўніверсітэта - пераможца Усерасійскага конкурсу «Лепшае метадычнае суPRAваджэнне»

diplom MakarovaДыплом I ступені ў намінацыі «Сеткавы праект» атрымала дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава.

Удзел ва Усерасійскім конкурсе «Лепшае метадычнае суPRАваджэнне» прымалі 107 метадычных работ. Геаграфія ўдзельнікаў - гэта 37 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і гарады Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіўся ўпершыню з мэтай абагульнення, распаўсюджвання і заахвочвання перадавога педагагічнага вопыту.

Па выніках конкурсу дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Сеткавы праект».